Рус   Eng  

 Галоўная

 Дэканат

Калектыў і студэнты гістарычнага факультэта віншуюць з перамогай Антона Мартынава, студэнта 1 курса завочнай формы навучання, стаўшага лаўрэатам у намінацыі «Эстрадная песня» фіналу фестывалю эстрады БДУ.

 

05.03.2010

Паважаныя студэнты платнай формы навучання! Згодна з загадам Рэктара БДУ зацверджаны новы кошт падрыхтоўкі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове. Падрабязней...

 

02.03.2010

3–4 сакавіка 2010 г. пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Взаимодействие государственных учреждений и частных коллекционеров в деле патриотического воспитания молодежи (к 65-летию Победы в Великой Отечественной войне)» Падрабязней...

 

01.03.2010

22-23 красавіка 2010 г. пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пути повышения качества профессиональной подготовки студентов»  Падрабязней...

 

26.02.2010

4 сакавiка 2010 г. на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне гуртка “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу). Падрабязней...

 

18.02.2010

Чарговае пасяджэнне "Клуба аматараў і знаўцаў мастацтва" адбудзецца 25 лютага ў 11.30 на асноўнай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма, прапанаваная да сумеснага абмеркавання - "Слуцкі пояс: праблемы самабытнасці і мастацкай своеасаблівасці". Пасяджэнне вядзе старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Сысоева Любоў Львоўна.
Запрашаем членаў клуба, а таксама ўсіх жадаючых!
Збор у фае музея па адрасе вул. Леніна, 20.

 

10.02.2010

Паважаныя студэнты платнай формы навучання! Дэканат нагадвае аб тым, што да 15 лютага неабходна ўнесці чарговы плацёж за навучанне.

 

06.02.2010

25–26 сакавіка 2010 г. на гістарычным факультэце БДУ адбудуцца Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктара гістарычных навук Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (1934–2008 гг.) Падрабязней...

 

20.01.2010

15 красавіка 2010 г. гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзіць Міжнародны навуковы круглы стол "…И на весь свет знаменитую славу осягнувши...", прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Падрабязней...

 

20.01.2010

У суботу 23 студзеня, ў 12.00 у аўдыторыі № 45 адбудзецца пасяджэнне Археалагічнага гуртка. Госць пасяджэння – ХЛОПАЧАЎ ГЕНАДЗЬ АДОЛЬФАВІЧ (заведуючы аддзелам археалогіі Музея антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага, Санкт-Пецярбург) прачытае лекцыю на тэму: “Тэхніка апрацоўкі біўня маманта ў каменным веку”.

 

19.01.2010

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта запрашае прыняць удзел ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Этнакультурнае развіццё Беларусі ў XIXпачатку XXI ст.", якая пройдзе 1920 мая 2010 г.  Падрабязней...

 

15.12.2009

Казанскі дзяржаўны энергетычны універсітэт запрашае прыняць удзел у працы Міжнароднай моладзевай навуковай канферэнцыі "Тинчуринские чтения".  Падрабязней...

 

25.11.2009

23 снежня 2009 г. Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург, Расія) пры удзеле кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзіць «Памятныя чытанні, прысвечаныя 75-годдзю з Дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ В.Н. Рабцэвіча.  Падрабязней...

 

18.11.2009

18 лістапада ў 14.20 ў аўдыторыі № 25  адбудзецца першае пасяджэнне навукова-палітычнай школы гістарычнага факультэта, ў рабоце якой прыме ўдзел выпускнік гістарычнага факультэта, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» В. Ф. Гігін. Тэма першага пасяджэння: «Беларусь – ЕС: сёння і заўтра. Перспектывы ўзаемаадносін».

 

13.11.2009

Дэканат інфармуе, што студэнты, не ліквідаваўшыя запазычанасць па аплаце навучання, прад'яўлены да адлічэння. Падрабязней...

 

09.11.2009

Паважаныя студэнты платнай формы навучання! Дэканат нагадвае аб тым, што з 1 па 15 снежня 2009 г. для студэнтаў 2–6 курсаў надыходзіць наступны этап аплаты па дамове. Доступ да свайго асабовага рахунку студэнты могуць атрымаць у раздзеле "Актуальна" на сайце www.bsu.by.

 

24.09.2009

25 верасня 2009 г. на базе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта будзе працаваць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Современные тенденции развития исторической науки и образования», прысвечаная 75-годдзю гістарычнага факультэта БДУ.  Падрабязней…

 

23.09.2009

24 верасня у 19.00 на гістарычным факультэце БДУ ў ауд. 37а на пасяджэнні студэнцкай навуковай суполкі кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў «SCRIPTORIUM» адбудзецца лекцыя выкладчыка Мінскага інстытута кіравання А.В. Казленка па тэме «Рымскі лімес у Аравіі ў IV–VI стст.».

 

23.09.2009

24 верасня у 14.15 у 208 каб. Ліцэя БДУ (Ульянаўская, 8) адбудзецца прэзентацыя электроннага навукова-даследчага праекта па гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў «SCRIPTORIUM».

 

18.09.2009

Паважаныя аспіранты вочнай формы навучання! Нагадваем, што 25 верасня 2009 г. завяршаецца прыём дакументаў для ўдзелу ў адкрытым конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2010 год. Падрабязная інфармацыя па афармленні дакументаў знаходзіцца на афіцыйным сайце БДУ у раздзеле "Навука". Падрабязней...

 

31.08.2009

Паважаныя студэнты дзённай і завочнай платнай формы навучання!

З 1 верасня 2009 г. звесткі аб суме аплаты навучання размешчаны ў раздзеле «Інфармацыя а платных паслугах» афіцыйнага сайта універсітэта, або ў любым аддзяленні «Белінвестбанк».

 

28.08.2009

Загадам рэктара БДУ ад 14.08.2009 г. № 732-ПС зацверджана Палажэнне аб конкурсе на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў БДУ. Загад і Палажэнне размешчаны ў раздзеле "Дакументы" на сайце аддзела НДПС www.nirs.bsu.by.

 

 

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь

Белорусский государственный университет

Газета Университет

 Кафедры

 Навука

 Студэнту

 Аспірантура,

 магістратура

 Абітурыенту

 Музей

 Scriptorium

 Выпускніку

 Спасылкі