Абитуриент - 2017

Уважаемые абитуриенты!

Обращаем внимание на сроки приема документов:

На дневную и заочную формы получения образования (полный срок обучения):

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 июля по 4 августа.

На заочную форму получения образования (сокращенный срок обучения) - специальность «Документоведение (направление — Документационное обеспечение управления)»:

за счет средств бюджета — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты — с 12 по 17 июля;
на условиях оплаты от лиц, выдержавших внутренние экзамены с 18 по 24 июля, но не прошедших по конкурсу на бюджетную форму получения образования — по 4 августа.

Порядок подачи документов:

1) Заполнение заявления и анкеты в личном кабинете абитуриента или в общественной приемной комиссии (пр. Независимости, 4, главный корпус, вестибюль 1-го этажа).
2) В случае, если фото не было прикреплено в личном кабинете, цифровое фотографирование на экзаменационные листы и студенческие билеты (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд. 311).
3) Представление документов в технический секретариат факультета (ул. Ленинградская, 16, географический корпус, 3-й этаж, ауд 321).

Сайт "Абитуриент БГУ"
Информация для абитуриентов на сайте исторического факультета

История факультета

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мае грунтоўныя традыцыі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў. Па сутнасці, яны былі закладзены першым рэктарам БДУ Уладзімірам Іванавічам Пічэтам задоўга да афіцыйнага адкрыцця факультэта ў 1934 г. Так сталася, што сярод арганізатараў БДУ былі многія вядомыя гісторыкі. У. І. Пічэта, добра ведаючы лепшых прадстаўнікоў гістарычнай навукі, запрашаў іх у Мінск на выкладчыцкую работу, аказваў ім вялікую падтрымку. Першую лекцыю для студэнтаў БДУ прачытаў прафесар Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі па тэме «Аб культуры Міжземнамор’я ў эпоху панавання Рыма». Першыя вучэбныя планы амаль усіх спецыяльнасцей, і найперш гуманітарных, былі насычаны гістарычнымі дысцыплінамі. Так, на этнолага-лінгвістычным аддзяленні факультэта грамадскіх навук чыталіся курсы гісторыі светапоглядаў, гісторыі сацыялізму, гісторыі новых еўрапейскіх грамадстваў, археалогіі Беларусі, агульнай этналогіі, этнаграфіі народаў Беларусі і велікарускай народнасці і інш.

Чарговым крокам на шляху развіцця гістарычнай навукі і адукацыі ў БДУ сталася вылучэнне ў 1922 г. у складзе педагагічнага факультэта, дэканам якога быў У. М. Ігнатоўскі, сацыяльна-гістарычнага аддзялення. Абавязковым прадметам вызначаецца курс гісторыі Беларусі, які выкладаў У. Ігнатоўскі. Разам з В. Д. Дружчыцам, М. В. Доўнар-Запольскім у сярэдзіне 1920-х гг. ён чытаў курс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да часоў падзелаў Рэчы Паспалітай. У 1920-я гг. сярод прадметаў гістарычнага цыкла выкладаліся: гісторыя сярэдніх вякоў (прафесар А. М. Ясінскі), гісторыя рускай культуры (А. А. Савіч), гісторыя старажытнай культуры (С. З. Кацэнбоген), гісторыя светапоглядаў (У. М. Іваноўскі) і інш. У 1925/1926 навучальным годзе курс крыніцазнаўства вёў гісторык, археограф Д. І. Даўгяла. Дакументы сведчаць, што і ў 1920-я гг. (у перыяд росквіту беларусізацыі) уладныя структуры вельмі пільна сачылі за настроямі і кадравым складам універсітэта. І ўсё ж для гістарычнай навукі 1920-я гг., як і для ўсёй навукі і культуры Беларусі, сталіся гадамі актыўнага станаўлення і развіцця. Менавіта ў гэты час, дзякуючы прафесарам і выкладчыкам БДУ, на аснове лепшых традыцый расійскіх гісторыкаў пачынае фарміравацца беларуская гістарычная школа. Адной з яе характэрных рыс была пільная ўвага да крыніц і гісторыі развіцця гістарычнай навукі. Пераважная частка гісторыкаў падрыхтавала свае аўтарскія лекцыі, падручнікі (на жаль, не ўсе яны былі выдадзены). Рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі напрыканцы 1920-х гг. нанеслі адчувальны ўдар і прыпынілі развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі.

Стварэнне гістарычных факультэтаў ва універсітэтах СССР было яскравай праявай рэакцыі вышэйшага кіраўніцтва краіны на неабходнасць асэнсавання маладымі пакаленнямі новых рэалій, разумення прычын і зместу перамен, сістэмнага вывучэння праблем. Для Беларусі, дзе ўжо з канца 1920-х гг. распачаліся рэпрэсіі супраць вучоных-гісторыкаў, стварэнне гістарычнага факультэта было важнейшым этапам на шляху выяўлення і канцэнтрацыі навуковых кадраў, пачынальнікаў новых школ. Развіццё навуковай традыцыі і выкладанне былі цесна звязаны са станаўленнем ідэалогіі савецкай дзяржавы, дзе гістарычным факультэтам надавалася першачарговае значэнне. Ва ўмовах таго часу акрэслілася небяспечная тэндэнцыя да абсалютызацыі «Кароткага курсу ВКП(б)», дагматызму і кансерватыўнасці. Гэта перадвызначыла канфлікт паміж зместам і сутнасцю гістарычнай адукацыі. Прызначаная па духу і тэксту майскай «саюзнай» і чэрвеньскай пастановы СНК БССР і ЦК КП(б)Б 1934 г. падштурхнуць да комплекснага, сістэмнага вывучэння гісторыі, яна ў сапраўднасці ўяўляла сабой набор факталагічных шаблонаў, накіраваных не столькі на разуменне, колькі на завучванне матэрыялу. У такіх умовах сфарміравалася доўгатэрміновая традыцыя да перавагі лекцыйнай формы (з абавязковым зацвярджэннем зместу лекцый), адсутнасць творчага падыходу да гістарычнага матэрыялу. Ва ўмовах кадравага голаду, калі не выконваўся вучэбны план, сама выпрацоўка сістэмы вучэбных курсаў, метадаў выкладання, працы з крыніцамі была істотным крокам наперад. Нягледзячы на многія негатыўныя працэсы, станаўленне гістфака БДУ садзейнічала згуртаванню беларускіх гісторыкаў, паколькі навукоўцы з Масквы і Ленінграда ў гэты час на Беларусь ехалі неахвотна. Да таго ж адзначым, што абсалютызацыя асобных палажэнняў, дагматызацыя пэўнага гістарычнага матэрыялу характарызавалі гістарычную адукацыю большасці еўрапейскіх краін міжваеннага часу.

Акрэсліваючы неспрыяльныя ўмовы станаўлення гістарычнага факультэта, нельга не адзначыць, што ў гэты час складваюцца пэўныя арганізацыйныя формы развіцця навукі, адукацыі, некаторыя з якіх дзейнічаюць і цяпер. У студзені 1934/1935 навучальнага года быў распрацаваны план работы аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя». Прымаецца пастанова «Аб вучоных ступенях і званнях», згодна з якой уводзіліся вучоныя ступені кандыдата і доктара навук, а таксама вучоныя званні малодшага навуковага супрацоўніка і прафесара.

Пачала складвацца і структура кафедраў гістарычнага факультэта. У 1934 г. у складзе гістфака дзейнічалі кафедры гісторыі СССР і БССР, гісторыі старажытнага часу і гісторыі сярэдніх вякоў. Спецыялізаваная кафедра па гісторыі новага і навейшага часу ўтварылася не адразу. Толькі ў 1936 г. акадэмік С. Ю. Матулайціс згадзіўся ўзначаліць кафедру, але не змог зрабіць гэта па прычыне арышту. 29 кастрычніка 1937 г. быў падпісаны загад аб зацвярджэнні на пасаду загадчыка гэтай кафедры маладога аспіранта з Ленінграда Л. М. Шнеерсона, які кіраваў ёю 52 гады — да 1989 г.

У 1937 г. у БДУ быў створаны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па гістарычных навуках. Крыху раней, у 1935 г., адбылася І Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў.

Далей было ўсё: поспехі, выпрабаванні, рэпрэсіі, вайна. Дзесяткі студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта змагаліся на франтах вайны, у падполлі. Сапраўдным подзвігам можна лічыць аднаўленне дзейнасці БДУ і гістарычнага факультэта на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой.

Дэканамі гістарычнага факультэта ў даваенны час былі: В. К. Шчарбакоў (1934—1936 гг.), І. С. Чымбург (1936—1937 гг.), А. П. П’янкоў (1937—1941 гг.), у гады Вялікай Айчыннай вайны (на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой) — выконваючы абавязкі дэкана У. І. Шаўчэнка (1943—1944 гг.).

У пасляваенны перыяд гістарычны факультэт па-ранейшаму з’яўляўся адным з найболыш прэстыжных і забяспечаных кваліфікаванымі кадрамі. Студэнты, якія вучыліся ў 1950-я гг., успамінаюць, што конкурс на гістарычны факультэт у той час быў вялікі — тры чалавекі на месца. Калі хто-небудзь «правальваў» экзамен, то яго ў калідоры ўжо чакаў прадстаўнік юрыдычнага інстытута (тады яшчэ юрыдычнага факультэта ў БДУ не было) і прапаноўваў падаць дакументы ім, гарантаваў стыпендыю і г. д.

На працягу 1960—1980-х гг. гістарычны факультэт развіваўся дынамічна, а яго праца была дастаткова эфектыўнай. Да 1989 г. грунтоўнай часткай гістарычнага факультэта былі студэнты і выкладчыкі філасофска-эканамічнага аддзялення. Найчасцей менавіта тут закладваліся асновы асэнсавання значных змен у грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці краіны і выяўлялася рэакцыя на іх. Пазней на аснове гістарычнага ўзніклі новыя факультэты: філасофіі і сацыяльных навук, эканамічны факультэт. Навучанне адбывалася ў трох формах: дзённай, вячэрняй і завочнай. На гістфаку ў 1991 г. ажыццяўлялі падрыхтоўку спецыялістаў шасці кафедраў: гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, гісторыі новага і навейшага часу, гісторыі СССР дасавецкага часу, гісторыі СССР эпохі сацыялізму, гісторыі БССР, археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін, — на якіх працавалі 62 выкладчыкі (сярод іх 9 дактароў і 42 кандыдаты навук). У 1990-я гг. на гістфаку было створана аддзяленне гісторыі КПСС. Гэты крок павінен быў фармальна пацвердзіць, што гістарычны факультэт сапраўды з’яўляецца «кузняй кадраў». Большую частку студэнтаў на аддзяленні складалі пасланцы саюзных рэспублік. Праіснавала гэтае аддзяленне столькі ж, колькі заставалася Саюзу і КПСС.

У перыяд абуджэння палітычнай актыўнасці калектыў імкнуўся ў сваёй працы прытрымлівацца прынцыпу навуковасці і дэпалітызацыі. Гэты падыход знаходзіў сваё ўвасабленне ў тым, што заняткі былі насычаны грунтоўным фактычным матэрыялам, а не палітычнай агітацыяй, хоць, безумоўна, кантроль з боку партыйных органаў быў моцны.

Калектыў факультэта ў пасляваенны перыяд узначальвалі Л. В. Шашкоў (1944—1947 гг.), Ф. М. Нячай (1947—1953 гг.), А. І. Сідарэнка (1953—1955 гг.), П. З. Савачкін (1955—1973 гг.), І. О. Царук (1973—1986 гг.), Э. М. Загарульскі (1986—1991 гг.).

У 1992/1993 навучальным годзе на факультэце ўпершыню ў Беларусі была распачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасцях «Гісторыка-архівазнаўства», «Музеязнаўства і ахова помнікаў гісторыі і культуры», «Міжнародныя адносіны». Такім чынам, быў ліквідаваны вакуум, які ўзнік пасля распаду СССР, у забеспячэнні Беларусі спецыялістамі вышэйшай кваліфікацыі па гэтых спецыяльнасцях. У лістападзе 1995 г. на базе аддзялення міжнародных адносін быў створаны асобны факультэт.

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь спрыяла вяртанню беларускай грамадскасці да сваіх гістарычных каранёў, што запатрабавала пашырэння выкладання гісторыі Беларусі. Гэта таксама знайшло адлюстраванне не толькі ў павелічэнні колькасці вучэбных курсаў і гадзін пры выкладанні гісторыі Беларусі, але і ў стварэнні дзвюх новых кафедраў: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (загадчык — дацэнт П. А. Лойка) і гісторыі Беларусі новага і навейшага часу (спачатку ёй загадваў прафесар П. І. Брыгадзін, цяпер — дацэнт А. Г. Каханоўскі). У 2001 г. у склад гэтых кафедраў увайшлі выкладчыкі кафедры сусветнай і айчыннай гісторыі.

Навучанне па спецыяльнасці «Гісторыя» пачало ажыццяўляцца ў дзвюх плынях: беларускамоўнай і рускамоўнай. Значна ўзмацніўся цыкл курсаў славянскай і расійскай гісторыі: на факультэце працуюць кафедры гісторыі Расіі (загадчык — прафесар А. А. Яноўскі), гісторыі паўднёвых і заходніх славян (загадчык — дацэнт А. П. Салькоў). Пашырылі свае курсы кафедра новай і найноўшай гісторыі (загадчык — прафесар У. С. Кошалеў) і кафедра старажытнага свету і сярэдніх вякоў (загадчык — прафесар В. А. Фядосік), кафедра археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін (загадчык — дацэнт А. А. Егарэйчанка). Рашэннем рэктарата БДУ ад 27 чэрвеня 1992 г. была створана кафедра крыніцазнаўства і музеязнаўства. Загадчыкам быў абраны доктар гістарычных навук, прафесар У. Н. Сідарцоў. Дынамічнае развіццё гэтых дысцыплін на факультэце прадвызначыла яе хуткі колькасны рост. У 2000 г. тут працавалі 33 чалавекі. Кафедра вяла спецыялізацыю па дзвюх спецыяльнасцях: «Архівазнаўства» і «Музеязнаўства», — адначасова ажыццяўляючы выкладанне шэрага фундаментальных курсаў для гісторыкаў: крыніцазнаўства, гісторыі гістарычнай думкі і інш. Яна стала ініцыятарам распрацоўкі курса новай сучаснай дысцыпліны — гістарычнай інфарматыкі і адпаведнай спецыялізацыі.

У вучэбным працэсе важную ролю адыгрывае вучэбная лабараторыя інфарматыкі (загадчык — Т. В. Трыч), з дапамогай якой ажыццяўляецца вядзенне новых курсаў, выкананне навуковых даследаванняў, студэнцкіх дыпломных работ. Гэтая лабараторыя была створана ў студзені 1993 г. і забяспечана сучаснай камп’ютэрнай тэхнікай. З пачатку 1990-х гг. на факультэце дзейнічае лабараторыя тэхнічных сродкаў навучання (загадчык — У. А. Панфілаў). Значную ролю ў вучэбным працэсе адыгрывае і гістарычны музей факультэта (загадчык — В. М. Сідаровіч).

Калектыў факультэта ў 1990-я гг. узначальвалі дэканы П. А. Шупляк і А. А. Яноўскі.

 

 

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet