Научная деятельность

На сённяшні дзень кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта з’яўляецца адзінай кафедрай у рэспубліцы, якая мае такую спецыялізацыю. Яна валодае значным навуковым патэнцыялам, што дазваляе ёй праводзіць навукова-даследчую працу на высокім прафесійным узроўні.

На працягу 2008 года выкладчыкамі кафедры распрацоўвалася дзве планавыя навуковыя тэмы, па выніках якіх быў падрыхтаваны шэраг навуковых публікацый.

АСНОЎНЫЯ ДАСЯГНЕННІ НДР

Да ліку найбольш значных дасягненняў кафедры трэба аднесці ўдзел яе загадчыка дацэнта Казакова Ю.Л. у падрыхтоўцы навучальнага дапаможніка па айчыннай гісторыі: “История Беларуси. Полный курс”. Дапаможнік, адрасаваны студэнтам ВНУ і выпускнікам школ, выйшаў ужо другім выыданнем і атрымаў высокую ацэнку спецыялістаў. Дацэнт кафедры Лойка П.А. з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі і адным з сааўтараў другога тома шасцітомнай “Гісторыі Беларусі” — падагульняючага і самаго поўнага на сённяшні дзень навуковага выдання па айчыннай гісторыі. Дацэнт кафедры Варонін В.А. прыняў удзел у падрыхтоўцы да друку выдання: “Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В. Клочко (1533—1540)” — кніга 228 Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Публікацыя пабачыла свет у выдавецтве “Наука”(г. Масква).

МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА

2012-2017

Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў з’яўляецца адзінай навуковай і дыдактычнай інстытуцыяй у Беларусі і па-за яе межамі, якая мэтанакіравана вядзе падрыхтоўку спецыялістаў у галінах  гісторыі Беларусі і сумежных зямель эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу; гісторыі і гістарыяграфіі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Такая выключнасць дазваляе Кафедры і яе супрацоўнікам падтрымліваць рэгулярныя рабочыя кантакты з шэрагам замежных універсітэцкіх і акадэмічных падраздзяленняў, якія займаюцца распрацоўкай навуковай тэматыкі, блізкай да спецыялізацыі кафедры (палітычная і сацыяльная гісторыя беларускіх зямель IX–XIII ст.; гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; гісторыя канфесій на Беларусі; гістарыяграфія гісторыі Беларусі). Такімі партнёрамі з’яўляюцца кафедра гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва), кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы і факультэт “Артэс лібералес” Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, Польшча), Познаньскае таварыства аматараў навук (Познань, Польшча), Кафедра гісторыі славянскіх і балканскіх краін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПб, Расійская федэрацыя).

За апошнія пяць гадоў кафедрай было ініцыявана падпісанне пагаднення паміж Белдзяржуніверсітэтам і Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва). А таксама агучана прапанова аб падпісанні дагавора аб супрацоўніцтве з Універістэтам Казіміра Вялікага (Быдгошч, Польша) для сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў у накірунку рэканструктарскага і рэстаўратарскага руху.

Супрацоўнікі кафедры, дацэнты Любы А.Ул. і Падалінскі Ул.А. з’яўляюцца сябрамі навуковых радаў замежных часопісаў “Przegląd Środkowo-Wschodni” (Варшава, Польшча), “Studia Magnus Duсatus Lituania” (Каўнас, Літва) і “Zeszyty Historyczne. Prace Naukowe Akademii im. Jana Długosza w Częstochowie” (Чэнстахова, Польшча).

За апошнія пяць год супрацоўнікі кафедры прынялі ўдзел у шэрагу міжнародных кангрэсаў, навуковых і навукова-практычных канферэнцый у Польшчы (Варшава, Познань, Вроцлаў, Люблін, Петрыкаў), Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква, Суздаль, Каломна), Літве (Каўнас, Вільня), Украіне (Львоў, Ялта, Камянец-Падольскі), дзе на высокім узроўні прадстаўлялі Універсітэт і беларускую гістарычную навуковую школу даследаванняў па праблематыцы гісторыі Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Таксама супрацоўнікі кафедры прызначаліся мадэратарамі секцый і паседжанняў, рэцэнзентамі і экспертамі па навуковым публікацыям замежных калег.

Супрацоўнікі кафедры ў 2012-2017 гг. стажыраваліся ў профільных навуковых асяродках у Расіі (пры падтрымцы Нямецкага гістарычнага інстытута ў Маскве) і Польшчы (Камітэта па справах ЮНЭСКА і Міністэрства вышэйшай школы).

За акрэслены перыяд у межах кафедральных і ўніверсітэцкіх мерапрыемстваў былі праведзены сустрэчы са спецыялістамі ў гісторыі рэгіёна XIII – XVIII ст. – загадчыкам кафедры гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага, прафесарам Вайдай Камунтавічэне; дэканам гістарычнага факультэта Драгобычскага ўніверсітэта доктарам Леанідам Цімашэнка; прафесарам Універсітэта Казіміра Вялікага Дарыўшам Дамброўскім; вядучым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Літвы доктарам Вольгай Масцяніцай; загадчыкам кафедры гісторыі Універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай прафесарам Марыўшам Аўшам; супрацоўнікам Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук доктарам Дамінікам Шульцам і інш.

На працягу 2013-2014 гг. на базе Кафедры былі наладжаны “Беларуска-літоўскія сустрэчы” (адказны А.Ул. Любы), у якіх прынялі ўдзел даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага з Універсітэта Вітаўта Вялікага: доктар Вітас Янкаўскас, прафесар Вайда Камунтавічэне, сястра ордэна Бернардынак Васілеўскайтэ, аспірант кафедры гісторыі Лаўрынас Шэдвідзіс. А таксама аспірант Віленскага ўніверсітэта Міндаўгас Кловас. Пад час сустрэч былі абмеркаваны праблемы сучаснай гістарыяграфіі Беларусі і Літвы ў пытаннях гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Супрацоўнікі кафедры В.А. Варонін і А.Ул. Любы выступалі куратарамі стажыровак замежных калег па праграмам Міністэрства адукацыі Літвы і еўрапейскай праграме мабільнасці “Эразмус”: доктар Гітана Зуене (Інстытут гісторыі Літвы), магістр Караль Жойдзь (Варшаўскі ўніверсітэт), дактары Дамінік Шульц і Павел Юсяк (Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне), Міндаўгас Кловас (Віленскій універсітэт).

У 2015 і 2016 гг. у межах кафедральнага клуба па актуальных пытаннях “Seminarium: Прастора ВКЛ” былі праведзены паседжанні, прысвечаныя выбітным польскім гісторыкам, даследчыкам эпохі Ягелонаў і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – Оскару Халецкаму і Аляксандру Гейштару.

У 2015/2016 годзе ўбачыла свет выданне гістарычных крыніц з каментарамі і навуковым апаратам “Полоцкие грамоты XIII – начале XVI вв.” (выдадзена ў Маскве, Расія), падрыхтаванае сумесна беларускімі і расійскімі даследчыкамі. У працы прымаў актыўны ўдзел дацэнт кафедры В.А. Варонін, чый уклад быў высока ацэнены ў навуковых рэцэнзіях.

За апошнія пяць гадаў супрацоўнікамі і аспірантамі кафедры ў замежных навуковых выданнях было надрукавана некалькі дзесяткаў публікацый на польскай, рускай, ангельскай мовах.

Магістранты і аспіранты кафедры ў апошнія гады прынялі ўдзел у шэрагу навуковых кангрэсаў і канфэрэнцый для маладых даследчыкаў у Румыніі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне. Студэнты кафедры актыўна прымаюць удзел у міжнародных конкурсах студэнцкіх прац, якія патраніруюцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet