Научная деятельность

На сённяшні дзень кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта з’яўляецца адзінай кафедрай у рэспубліцы, якая мае такую спецыялізацыю. Яна валодае значным навуковым патэнцыялам, што дазваляе ёй праводзіць навукова-даследчую працу на высокім прафесійным узроўні.

На працягу 2008 года выкладчыкамі кафедры распрацоўвалася дзве планавыя навуковыя тэмы, па выніках якіх быў падрыхтаваны шэраг навуковых публікацый.

АСНОЎНЫЯ ДАСЯГНЕННІ НДР

Да ліку найбольш значных дасягненняў кафедры трэба аднесці ўдзел яе загадчыка дацэнта Казакова Ю.Л. у падрыхтоўцы навучальнага дапаможніка па айчыннай гісторыі: “История Беларуси. Полный курс”. Дапаможнік, адрасаваны студэнтам ВНУ і выпускнікам школ, выйшаў ужо другім выыданнем і атрымаў высокую ацэнку спецыялістаў. Дацэнт кафедры Лойка П.А. з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі і адным з сааўтараў другога тома шасцітомнай “Гісторыі Беларусі” — падагульняючага і самаго поўнага на сённяшні дзень навуковага выдання па айчыннай гісторыі. Дацэнт кафедры Варонін В.А. прыняў удзел у падрыхтоўцы да друку выдання: “Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В. Клочко (1533—1540)” — кніга 228 Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Публікацыя пабачыла свет у выдавецтве “Наука”(г. Масква).

МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА

На працягу 2008 г. члены кафедры супрацоўнічалі з вучонымi Расii, Польшчы, Літвы, Украiны.
У выніку рэалізацыі сумеснага беларуска-расійскага праекта (кіраўнік беларускага калектыва праекта дацэнт Варонiн В.А.) у канцы 2008 г. у выдавецтве “Наука” (г. Масква) выйшла з друку кніга 228 Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Выданне кніг Метрыкі з’яўляецца адным з самых вядомых міжнародных праектаў, якія рэалізоўваюцца вучонымі Літвы, Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Гэта выданне з’яўляецца першай у гісторыі кнігай Метрыкі, якая была падрыхтавана вучонымі дзвюх краін — Беларусі і Расіі. Кніга выйшла пад грыфамі гістарычнага факультэта БДУ, Інстытута гісторыі НАНБ, Інстытута славяназнаўства РАН і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.