Легенды рок-музыкі па-беларуску

15 мая ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбылася грандыёзная падзея - канцэрт “Легенды рок-музыкі па-беларуску”! Такога вы яшчэ не бачылі! У гэты дзень вы маглі пачуць любімыя песні ў зусім новым для вас фармаце. Былі прадстаўлены кампазіцыі наступных гуртоў: Three Days Grace, Linkin Park, The Cranberries, Metallica, Rammstein, Apocalyptica, Scorpions, Skillet, Evanescence, Queen, Green Day. Выконваліся песні студэнтамі гістфака, аматарамі і прафесійнымі музыкамі і спевакамі.

Подробнее...

Паказ п’есы “К.Каліноўскі”

24 сакавіка а 18.00 на гістарычным факультэце адбыўся паказ п’есы “К.Каліноўскі”. Пад чароўныя гукі паланэзу рухаліся пары на балі, дзе адбылася незабыўная сустрэча К.Каліноўскага (М.Мельнічук) з графам Мураўёвым (І.Пятровіч). Пасля п’есы адбыўся выступ лідара гурта “Нельга забыць” М.Бараноўскага.

Арганізатар - суполка ТБМ “Варта”!

 

 

 

Подробнее...

Хвіліна славы

1Неверагодная падзея адбылася на гістарычным факультэце 21 лютага – першая беларускамоўная “Хвіліна славы”! 15 удзельнікаў паказалі ўсё, на што здатны, але былі тыя, хто зачараваў залу сваёй шчырасцю, яскравасцю і талентам: маладая зорачка Маргарыта Шабар(1 месца), чароўная дама Дар’я Карэтка(2 месца) і неверагодна таленавітая дзяўчына, ад песні якой змаўкаюць гаі і дрыжыць сэрца – Дар’я Алексеюк! Усе ўдзельнікі атрымалі цудоўныя падарункі і пазітыўныя эмоцыі! Так, на гістарычным факультэце Дзень роднай мовы адсвяткавалі з шыкам і размахам!

Подробнее...

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

president      miedu    pravo     bsu     universitet